У Беларусі не збіраюцца адмяняць размеркаванне

on

Прарэктар па навукова-метадычнай працы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Ігар Цітовіч увесь ход рэформ вышэйшай адукацыі апісвае досыць лаканічна: «Мы рухаемся». Тым часам эксперты Грамадскага Балонскага камітэта прыйшлі да высновы, што, па сутнасці, ні адно з абавязацельстваў, узятых беларускім бокам у 2015-м, не выканана цалкам і ў тэрмін.

Размеркаванне застанецца

Адна з балючых тэмаў беларускай вышэйшай адукацыі — размеркаванне.

— З савецкіх часоў гістарычна склалася, што наша сістэма адукацыі — прафесійна арыентаваная. Сыходзячы з гэтага дзяржава выступае заказчыкам прафесійных кадраў для розных галін. І ў гэтым выпадку яна павінна гарантаваць чалавеку працоўнае месца.

Аднак цяпер рынак працы не можа забяспечыць працоўнымі месцамі ўсіх выпускнікоў. Да таго ж працадаўцы нярэдка наракаюць на падрыхтоўку маладых спецыялістаў.

— Калі я скончыў універсітэт і прыйшоў працаваць у школу, мне таксама сказалі: «Забудзьце ўсё, чаму вас навучылі», — узгадвае Ігар Цітовіч. — Але насамрэч мяне някепска навучылі. Мяне навучылі добра, але я прыйшоў туды, дзе быў не патрэбны высокі ўзровень. Працадаўцаў прыцягваюць да распрацоўкі адукацыйных стандартаў. І іх пярэчанні адносна таго, што прыходзяць не тыя спецыялісты, якія патрэбныя, вынікаюць не з праблемы сістэмы адукацыі, а з таго, што працадаўцы павінны спрагназаваць, які спецыяліст ім будзе патрэбны праз чатыры-пяць гадоў. Другі шлях: група працадаўцаў аднаго профілю можа стварыць прафесійны стандарт. Гэта дакумент, у якім прапісаныя кампетэнцыі, неабходныя спецыялісту на канкрэтнай вытворчасці. На аснове гэтага прафесійнага стандарту сістэма адукацыі распрацоўвае свае адукацыйныя стандарты. Праблема гэтага шляху ў тым, што распрацоўка прафстандартаў — дарагая, і не ўсе працадаўцы хочуць гэта рабіць.

Што да праблемы недахопу працоўных месцаў для выпускнікоў — яе можа вырашыць сістэма прагназавання колькасці кадраў, неабходных для той ці іншай галіны.

Реклама

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

w

Connecting to %s